Рэкамендацыі па фарміраванню навыкаў паводзін на вуліцах.

Рэкамендацыі па фарміраванню навыкаў паводзін

на вуліцах.

1. Навык пераключэння на вуліцу: падыходзячы да дарогі, спыніцеся, аглядзіце вуліцу ў абодвух напрамках.

2. Навык спакойных, упэўненых паводзін на вуліцы: сыходзячы з дому, не спазняйцеся, выходзьце загадзя, каб пры спакойнай хадзьбе мець запас часу.

3.Навык пераключэння на самакантроль: уменне сачыць за сваімі паводзінамі фарміруецца штодня пад кіраўніцтвам бацькоў.

4. Навык прадбачання небяспекі: дзіця павінна бачыць, што за рознымі прадметамі на вуліцы часта хаваецца небяспека.