Прапускны рэжым ва ўстанове дашкольнай адукацыі

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ І НАВЕДВАЛЬНІКІ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ!

Для стварэння бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўсталяваны прапускны рэжым.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што прыём дзяцей ажыццяўляецца да 8.00. Просім папярэджваць выхавальніка, калі Вы спазняецеся ў дзіцячы сад.

З 8.30 да 16.00 уваход на тэрыторыю дзіцячага саду зачынены. Для ўваходу скарыстайцеся званком для выкліку супрацоўніка дзіцячага саду.

Прапускны рэжым — парадак, забяспечваны сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, унясення (вынасу) маёмасці і службовых дакументаў, а таксама ўезду (выезду) аўтатранспарту на аб'ект. Прапускны рэжым ўсталёўвае парадак пропуску на аб'ект персаналу і наведвальнікаў. У цяперашні час функцыі адказных за прапускны рэжым ажыццяўляюць супрацоўнікі нашай установы, не занятыя ў адукацыйным працэсе.

На тэрыторыі ўстановы маюць права знаходзіцца:

- супрацоўнікі ў адпаведнасці з устаноўленым працоўным часам;

- асобы, якія часова выконваюць работы ў адпаведнасці з дагаворамі падраду, на вызначаным для іх участку працы;

- бацькі выхаванцаў падчас прыёму дзяцей з 7.00 да 8.00 і адыхода дзяцей дадому з 16.00 да 18.00.

Права дазволу на ўваход наведвальнікаў (уезд, выезд транспарту) маюць наступныя службовыя асобы: загадчык, намеснік загадчыка па гаспадарчай рабоце, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, медыцынская сястра.

Уваход у будынак установы дашкольнай адукацыі асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх дакумента, які сведчыць асобу.

Законныя прадстаўнікі выхаванца альбо іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавальніку, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў групы, памочніку выхавальніка.

Забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі павінны яго законныя прадстаўнікі. У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (бліжэйшыя сваякі, знаёмыя) на падставе заявы законных прадстаўнікоў выхаванца на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

Забараняецца аддаваць выхаванцаў падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным або наркатычным ап'яненні.

Кругласутачны доступ у будынак установы дашкольнай адукацыі дазваляецца загадчыку, намесніку загадчыка па гаспадарчай рабоце, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці, абслугоўваючаму персаналу арганізацыі пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.

Уезд аўтамабільных транспартных сродкаў (акрамя абслугоўваючых транспартных сродкаў) на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі забаронены.

Аўтамабілі спецыяльнага прызначэння (пажарная, аварыйная, МНС, хуткая медыцынская дапамога, міліцыя) пры пажарах, аварыях, стыхійных бедствах, няшчасных выпадках і здзяйсненні злачынства на тэрыторыі ўстановы бесперашкодна прапускаюцца на тэрыторыю.

У мэтах выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2014 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» з мэтай выключэння выпадкаў ДТЗ на тэрыторыі ўстановы прынятыя дадатковыя меры: уезд асабістага аўтатранспарту на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі ЗАБАРОНЕНЫ.

 Пры ўзнікненні пытанняў звяртацца па тэлефоне 8(0154) 61-10-93 - адміністрацыя дзіцячага сада.

ДЗЯКУЙ ЗА РАЗУМЕННЕ!