Умовы прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Парадак пастаноўкі на ўлік  вызначаны УКАЗАМ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 26 красавіка 2010 г. N 200 "АБ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУРАХ, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЦА ДЗЯРЖАЎНЫМІ ОРГАНАМІ І ІНШЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ ПА ЗАЯВАХ ГРАМАДЗЯН", ПАСТАНОВы МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 12 жніўня 2022 г. № 265 "Аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі".
 
Пастаноўка дзяцей на ўлік  для атрымання месца ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў Лідскім раённым выканаўчым камітэце ў службе "Адно акно" (1 паверх) па адрасе: вул. Савецкая, д. 8. 
 
Неабходныя дакументы  для прадастаўлення ў "Адно акно": 
  • дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал)
У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 140 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначаны агульныя патрабаванні да прыёму (залічэння) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі
1. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе:
1.1. заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы;
1.2. медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
1.3. напрамкі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, - для атрымання дашкольнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, прыватных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, фінансаванне часткі расходаў якіх ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;
1.4. заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі - для атрымання дашкольнай адукацыі на даму;
1.5. заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. 
Выдача накіраванняў  ва ўстанову дашкольнай адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў службе "Адно акно" (1 паверх) па адрасе: вул. Савецкая, д.8 . 
Графік работы:
Панядзелак 8.00-17.00.
Аўторак 8.00-17.00.
Серада 8.00-20.00.
Чацвер 8.00-17.00.
Пятніца 8.00-17.00.
Субота, нядзеля -  выхадны.
Тэрмін дзеяння накіравання складае 15 дзён з дня яго выдачы. 
Для атрымання накіравання неабходна  прадаставіць :
  • дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал)
Дадаткова інфармацыю можна атрымаць у службе "Адно акно"  па тэлефоне55-06-36