РОЛЯ БАЦЬКОЎ Ў РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ ДЗІЦЯЦІ.

Беларуская мова – выключна выразная, самабытная. У роднай мове наш народ адлюстраваў сусвет такім, якім яго бачыў. Кожнае слова нясе ў сабе код, разумення наваколля, інфармацыю аб тым, як чалавеку ставіцца да той або іншай з’явы, разумець тую ці іншую падзею.

Па славах рускага педагога К.Д.Ушынскага “увесь след свайго духовнага жыцця народ клапатліва захоўвае ў родным слове”, менавіта таму родная мова – гэта вялікі настаўнік для дзіцяці. Тую ж думку праводзіў беларускі народны паэт і педагог Я.Колас, ілі заклікаў “старанна навучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”, таму што “родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”.

Авалодванне роднай мовай як сродкам зносін і пазнання навакольнай рэчаіснасці з’яўляецца адным з найважнейшых набыткаў дзіцяці ў дашкольным узросце. Гэты перыяд традыцыйна лічыцца самым спрыяльным для авалодвання мовай (як роднай, так і другой) у сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей: сензітыўнасцю да засваення мовы, актыўнай памяццю, лёгкасцю фарміравання станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці. Вядучая роля належыць сям’і, якая пастаянна кантактуе з дзецьмі і ад якой дзеці пераймаюць, засвойваюць культуру маўлення.

 Аднак, у наш час беларускамоўнае асяродзе ў сям’і адсутнічае. Бацькі, дзеці якіх наведваюць дашкольную ўстанову, увогуле не звяртаюцца да беларускай народнай культуры. Для большасці дзяцей дашкольнага ўзросту першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, на якой вучацца размаўляць з маленства, з'яўляецца руская. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску.

Таму бацькам сёння трэба ставіць перад сабой задачы, якія не толькі раскрыюць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы, а затым і вырашаць розныя маўленчыя задачы – камунікатыўныя, пазнавальныя, але і ў саміх фарміраваць жаданне размаўляць на беларускай мове.

У гэтым выпадку паўнацэннае маўленчае выхаванне ў першую чаргу абапіраецца на мастацкае слова.

Знаёмства дзяцей з беларускім фальклорам, а таксама лепшымі класічнымі творамі для маленькіх дзяцей, дазволяць увесці дзіця ў атмасферу жывога беларускага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. У працэсе слухання твораў у дзяцей назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго рытмічнасць, мілагучнасць, вобразнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.  Літаратурныя творы адкрыюць дзіцяці свет слоўнага мастацтва, дапамагаюць выхаваць цікавасць і любоў да кнігі, уменне яе слухаць і разумець, эмацыянальна адгукнуцца на ўяўляемыя падзеі, садзейнічаць і суперажываць героям, спачуваць ім – адным словам, закласці аснову літаратурнага выхавання дзяцей, стаўлення іх як будучых слухачоў і чытачоў.

Важнае значэнне мае чытанне кніг з ілюстрацыямі. Адлюстраванне на малюнку можа служыць апорай для прыцягвання ўвагі, цэласнага ўспрымання зместу, узбагачэнне слоўніка яскравымі вобразамі, параўнаннямі.

Бацькам неабходна прадугледжваць праслухоўванне дзецьмі беларускіх народных калыханак, песень, забаўлянак, кароткіх вершаў, якое суправаджаецца адпаведнымі зместу дзеяннямі (закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытопванне, падскокі і т.п.), паўтарэнне гукаперайманняў, асобных слоў, выразаў.

Расказванне невялікіх па аб’ёму казак трэба суправаджаць інсцэніроўкамі, што забяспечыць іх успрыманне і разуменне, заахвоціць да паўтарэння слоў, выразаў, песень.

Шкодна нагружаць маляня складаным маўленчым матэрыялам, прымушаць паўтараць незразумелыя яму словы, завучваць складаныя па форме, зместу і аб’ёму верш, чытаць мастацкія творы, прызначаныя дзецям школьнага ўзросту.

Пасля чытання важна высветліць, што і як зразумеў дзіця. Не абавязкова гэта рабіць адразу, можна праз некаторы час пагаварыць з дзіцем пра прачытанае. Гэта прывучае дзіця аналізаваць сутнасць прачытанага, а акрамя таго, вучыць звязнаму, паслядоўнаму маўленню, замацоўвае ў слоўніку новыя словы. Бо чым дасканалей гаворка дзіцяці, тым больш паспяхова будзе яго навучанне ў школе.

Чытанне – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.

Больш чытайце дзецям, расказвайце казкі, загадывайце загадкі. Вобразная, багатая сінонімамі, эпітэтамі і апісаннямі размова ў дзяцей дашкольнага ўзросту з'ява вельмі рэдкая. Вельмі важна, каб дзіця чуў мову правільную, выразную, на прыкладзе якой фарміруецца яго ўласнае маўленне. Мастацкая літаратура дапаможа вам у развіцці маўлення дзяцей і фарміраванні ўстойлівай цікавасці і каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы, жаданне авалодаць і размаўляць на ёй.

Развіццё маўлення дзіцяці, авалодванне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва – асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзроста, далучэння яго да вытокаў нацыянальнай культуры.