“Скрозь гады: тады і зараз!”,

ДЭКАДА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ І ПРЫРОДНАЙ СПАДЧЫНЫ "МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА"

Радзіма – “паняцце” вельмі велізарнае. Для кагосьці Радзіма – гэта наша дзяржава, Беларусь. Хтосьці скажа, Радзіма – гэта мой дом, мая сям'я, мая вуліца.

Кожны чалавек мае сваю малую радзіму – гэта, тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. У кожнага чалавека яна свая, але для ўсіх з'яўляецца той пуцяводнай зоркай, якая на працягу жыцця вызначае вельмі многае, калі не сказаць – усё!

З 28.10.2023 па 06.11.2023 у Лідскім раёне прайшла дэкада, прысвечаная роднаму гораду Ліда. Выхаванцы старшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту нашай установы прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах, накіраваных на фарміраванне ўяўленняў аб гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыне Лідчыны, выхаванне патрыятычных пачуццяў і любові да роднага краю.

Выхаванцы сталі ўдзельнікамі вертуальнай экскурсіі “Па ўнікальных месцах гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашага горада”. У дадзенай прэзентацыі прадстаўлены аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада Ліда: замак ХIV ст., будынак друкарні канец XIX стагоддзя, будынак пошты 1930 год, Касцёл Узвіжання Святога Крыжа ХVIII стагоддзе, ансамбль былога кляштара піяраў: Свята-Міхайлаўская царква (былы Іосіфаўскі касцёл) кляшторны корпус 1797-1824 гады, 1863 год (праваслаўная царква) батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “ПАРК “Гарні”.

Праводзіліся тэматычныя гутаркі: “Раскажу з любоўю я пра дом...”, “Зямля, што дорыць натхненне”, “Усяму пачатак тут, у родным краі”, займальная гадзіна “Загадкі прыроды роднага краю”,  дыдактычныя гульні. Выхаванцы груп прынялі ўдзел у выставе малюнкаў на тэму “Дзе гэтая вуліца, дзе гэты дом?”, дзе намалявалі свае дамы, вуліцы.

Праведзены конкурс работ “Скрозь гады: тады і зараз!”, падчас якога была аформлена выстава, якая змяшчае матэрыялы, якія адлюстроўваюць гісторыю аб'екта спадчыны, фотаматэрыялы, матэрыялы аб яго гісторыі, змене і развіцці.