Музычнае выхаванне дзяцей ва ўмовах сям'і
Як выхоўваць музычнае ўспрыманне ў дзіцяці ў сям'і? Як абудзіць у яго цікавасць да музыкі, эмацыйнае стаўленне да яе, уменне не толькі чуць, але і слухаць?
На жаль многія бацькі яшчэ лічаць, што клопат аб музычным выхаванні правамерны ў адносінах да адоранага дзецяці, які праяўляе самастойную цягу да музыкі, а калі дзіця не адчувае цікавасці да яе, то і далучаць яго да музыкі зусім неабавязкова. Але, бацькам трэба памятаць, што дзяцей, неўспрымальных да музыкі, няма, кожнае дзіця заўседы эмацыйна рэагуе на яе. Да таго ж галоўным з'яўляецца не само па сабе навучанне музыцы, а ўздзеянне музыкай на агульнае развіццё і духоўны свет дзіцяці.
Павел Шывещ, педагог з Югаславіі сказаў: "Моцартам можа быць толькі Моцарт, але Моцарт можа ў кожным жыць!" Гэта дакладна. Ад дарослага залежыць тое, каб дзіця пасябраваў з Моцартам, Чайкоўскім, Бетховенам, Пракоф'евым. Калі дзіця з ранняга ўзросту знаходзіцца ў спрыяльным музычным асяроддзі, то гэта не можа не ўзбагачаць яго духоўны свет, рабіць яго пачуцці высакароднымі, глыбокімі, спагаднымі.
Для фарміравання музычнага ўспрымання неабходна адвесці адмысловы час для знаёмства з музыкай і песняй. Нельга забываць і аб ролі асабістага прыкладу дарослых, які выяўляецца ў іх ўласным дачыненні да музыкі.
Чым больш і часцей дзеці слухаюць музыку і песню, тым бліжэй і больш зразумела становяцца для іх музычныя вобразы. Музыка становіцца іх пастаянным спадарожнікам у жыцці. Дзеці вучацца разумець і любіць музыку.
Чым раней дзіцяці далучаюць да музыкі, тым больш паспяхова ідзе яго развіццё ў музычным стаўленні. Дзеці, якія наведваюць дзіцячы сад з захапленнем займаюцца спевам, слухаюць музыку на музычных занятках.
Бацькі павінны цікавіцца, чаму вучаць яго дзіця на музычных занятках у дзіцячым садзе. Важна выклікаць у яго жаданне і дома спяваць тыя песні, якія ён вучыў у дзіцячым садку. Гэта садзейнічае развіццю ў дзіцяці вялізнага жадання актыўна прымаць удзел у гэтай дзейнасці, выхоўвае любоў і цікавасць да музыкі.
У сям'і найбольш даступным сродкам далучэння дзяцей да музычнага мастацтва з'яўляецца слуханне музыкі, якое развівае ў іх эмацыйную спагадлівасць, выпрацоўвае мастацкі густ, спрыяе фарміраванню эстэтычных ідэалаў, дапамагае разумець прыгожае ў жыцці. У дзіцяці будзе выхаваны культурны ўзровень у тым выпадку, калі музыка рана ўваходзіць у яго жыццё, калі дзіця з малых гадоў "сустракаецца" з песняй, інструментальнай музыкай. Калі ў сям'і любяць і разумеюць музыку і такое ж стаўленне да яе імкнуцца перадаць сваім дзецям, тады і яны пачынаюць разумець і любіць яе.
Самым даступным сродкам з'яўляецца аўдыёзапіс. Слухаючы запіс, дзеці вучацца адрозніваць характар музычных твораў, у іх назапашваецца багаж музычных уражанняў. Добра, калі слуханне музыкі звязваецца з уражлівай падзеяй для дзіцяці. Напрыклад: наведванне цырка сугучна слуханню п'есы “Клоўны” Кабалеўскага, “Смелы наезнік” Шумана, “Мядзведзь, танцуючы пад флейту” Аляксандрава. Гэтыя сустрэчы са знаёмымі музычнымі вобразамі, супадальнымі з вобразамі, убачанымі ў жыцці, замацоўваюць у яго ўстойлівую цікавасць да музыкі. Цяпер яму карысна даць паслухаць новую музыку, каб ён паспрабаваў у ёй пачуць сам, пра што яна распавядае, якія пачуцці і настрой нясе ў сабе. Нельга даваць адразу шмат твораў для слухання, а таксама прымушаць дзіця апроч яго волі. Гэта выклікае супраціў і нежаданне слухаць твор.
Вялікія магчымасці ў эстэтычным выхаванні дзяцей, у далучэнні іх да музыкі даюць радыё і тэлебачанне. Па радыё арганізуюцца цыклы музычных перадач, канцэрты для дзяцей. У выніку слухання гэтых перадач у дзяцей пашыраецца кругагляд, назапашваецца рэпертуар любімых песень, п'ес, выкананне якіх у радыёперадачах выразнае і мастацкае. Дзеці з задавальненнем слухаюць такія радыёперадачы. Гэта зразумела: яны даступныя, цікавыя сваім зместам, дынамічнасцю, яркасцю, вобразнасцю. Але слуханне радыёперадач цяжка тым, што не падмацоўваецца глядзельнымі вобразамі, фантазіі, якая дапамагае асэнсаваць музыку. Таму для маленькага слухача трэба стварыць абстаноўку, якая дапамагае яму засяродзіцца, не адцягваць яго размовамі, шумам, дадатковымі тлумачэннямі. Няхай услухоўваецца, засяроджваецца, удумваецца.
Дзеці з задавальненнем глядзяць тэлевізійныя перадачы, сустракаючыся з любімымі казкамі, з казачнымі героямі, лялькамі, любімымі цацкамі. Блакітны экран дазваляе дзецям пазнаёміцца з многімі падзеямі, з'явамі навакольнага жыцця, з людзьмі працы, героямі. Вялікае пазнавальнае значэнне для дзяцей маюць такія перадачы, у якіх дзеці чуюць аповяд пра кампазітара, пра музыку і музычных інструментах, аб характары музычных твораў, у якіх дзеці знаёмяцца з элементарнымі сродкамі музычнай выразнасці. Гэта спрыяе музычнаму развіццю дзіцяці. Падчас гэтых перадач трэба дапамагчы дзіцяці зразумець цяжкае, паўтарыць тое, што ён не пачуў ці не зразумеў. Гэтыя перадачы захапляюць маладога гледача тым, што ён часта бачыць на блакітным экране сваіх аднагодкаў, запрошаных у тэлестудыю. З жывой цікавасцю глядзяць малыя па тэлебачанню выступленні дзяцей дзіцячага садка, дзе дзеці спяваюць, танцуюць, чытаюць вершы, інсцэніруюць казкі, гуляюць у дзіцячым аркестры. Можна парэкамендаваць перадачы "Маленькая кампанія", выступленні дзіцячага калектыву "Задумка", перадачы на канале "Культура" і іншыя. Тэлеперадачы патрабуюць выхавання ў дзецях культуры і ўменні глядзець, слухаць.
Прагляд перадач павінен быць спецыяльна арганізаваным, а не служыць фонам да ежы, гульні і іншым заняткам. Гэта не можа быць "між іншым" - такі прагляд прыносіць толькі шкоду: выпрацоўваецца звычка глядзець неўважліва, зніжаецца цікавасць да музыкі, знікае жаданне слухаць яе, тым больш слухаць да канца. І галоўнае – шмат і часта праводзіць час ля тэлевізара недапушчальна. Гэта шкодна для здароўя, перанасычае дзіця ўражаннямі, прывучае яго да павярхоўнага ўспрымання.
Затое глыбока асэнсаваныя перадачы рыхтуюць дзяцей да наведвання музычных тэатраў, а пазней – калі яны стануць школьнікамі – лекторыяў дзіцячай філармоніі. Ужо з дзецьмі дашкольнага ўзросту можна наведваць музычна-танцавальныя спектаклі, казкі ў пастаноўцы тэатра “Оперы і Балета”, “Драматычнага тэатра”.
Літаратура:
- Анцыпирович, О.Н. А743 Музыкальное воспитание детей дошкольного возраста : учеб.-метод. пособие / О.Н. Анцыпирович. - Минск : БГПУ, 2009. - 49 с.
- Грабовский А.И. Педагогика. – Москва, 2003. - №8