Мацярынская школа

Мацярынская школа 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад 36 г. Ліды"

запрашае дзяцей і бацькоў у групу кароткачасовага знаходжання  «Мацярынская школа»

Наш дэвіз: «З калыскі крошку – вучым патрошку»

Для вашых дзетак прадастаўляюцца:

  • групавое памяшканне з развіваючым асяроддзем;
  • спартыўная зала з мноствам фізкультурнага абсталявання;
  • сухі басейн;
  • вопытныя выхавацелі арганізуюць гульні-заняткі;
  • педагог-псіхолаг адкажа на пытанні, якія Вас цікавяць, на  пытанні па  адаптацыі дзіцяці да ўстановы дашкольнай адукацыі;
  • настаўнік-дэфектолаг падкажа як развіваць маўленне дзіцяці.

       Заняткі праводзяцца  2 разы ў тыдзень.         

Група ранняга развіцця «Мацярынская школа» ставіць сваей мэтай усебаковае развіццё дзяцей ад 1-го да 3-х гадоў.

Асноўнымі задачамі групы з'яўляюцца:

  • развіццё пазнавальнай сферы дзіцяці, якое адпавядае ўзросту, пашырэнне кругазору;
  • замацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей, якое забяспечвае эмацыянальны дабрабыт і улік індывідуальных магчымасцей дзяцей ранняга ўзросту;
  • узаемасувязь з бацькамі з мэтай развіцця ў іх педагагічнай кампетэнтнасці ў зносінах са сваімі дзецьмі.

З дзецьмі працуюць:

Выхавацелі: Кратынская Надзея Леанідаўна, Тыванюк Святлана Тадэвушаўна

Педагог-псіхолаг:  Ашурак Святлана Віктараўна

Кіраўнік физічнага выхавання: Максімава Алена Валянцінаўна

Група працуе на платнай аснове аўторак-чацвер або панядзелак-пятніца 

Мы чакаем вас по адрасу: г.Ліда вул.М.Горкага д.132 корп.2 

На цікавячыя пытанні  Вам адкажуць па тэл.61-10-93

Загадчык  Гаўрылава Аксана Віктараўна

згарнуць