У "Дзіцячым садзе №36 г.Ліды" прайшоў тэматычны тыдзень прававых ведаў пад дэвізам «Мы дзеці – мы маем права!».

18.11.2022

Дзеці і падлеткі – самыя неабароненыя члены любога грамадства. На жаль, у сучасным свеце іх інтарэсы і правы часта парушаюцца, прычым як у бедных, так і ў развітых краінах. Нездавальняючыя ўмовы – адно з самых распаўсюджаных парушэнняў правоў дзяцей. Без годнага і бяспечнага жылля, без санітарных умоў пражывання дзецям значна складаней жыць і развівацца. Здароўе не можа быць моцным у антысанітарных умовах, а права на гульню не можа ажжыцяўляцца пры адсутнасці бяспечнага месца для гульняў. Таму першачарговым становіцца пытанне прававога выхавання дзяцей з дашкольнага ўзросту. Кожнае дзіця павінна ведаць свае правы, разумець сваю значнасць для грамадства, быць упэўненым у сваёй будучыні.

Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы, педагогі ДУА «Дзіцячы сад № 36 г. Ліды» надаюць вялікае значэнне прававому выхаванню. Да Сусветнага дня дзіцяці, які святкуюць штогод 20 лістапада, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках тэматычнага тыдня прававых ведаў пад дэвізам «Мы дзеці – мы маем права!». Для выхаванцаў дашкольных груп была арганізавана серыя мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне прававой культуры.

Для дасягнення добрых вынікаў, былі выкарыстаны розныя метады і прыёмы. Гэта гутаркі на эстэтычныя тэмы: «Будзь заўсёды ветлівым», «Як сябраваць без сваркі», «Жыццё дадзена на добрыя справы», «Аб культуры паводзін», «Твае аднагодкі», «У кожнага ёсць імя», «Хачу – нельга – трэба», «Чалавек сярод людзей»; сюжэтна-ролевыя гульні: «Сям'я», «Бальніца», «З сям'ёй на адпачынак», «Крама», «Паліклініка», «Сям'я сустракае гасцей»; фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць; гульні і практыкаванні на развіцця эмацыйнай сферы. З дапамогай славесных гульняў «Давайце пазнаёмімся», «Як расце імя», «Як завуць маму і тату», «Назаві імя»; дыдактычнай гульні з цацкай «Прыдумай імя малому» фарміравалі ў выхаванцаў ўяўленні пра імя, ролю імя ў жыцці чалавека. Пашырылі ўяўленні аб сямейным дабрабыце і аб абароне правоў дзіцяці членамі сям'і праз разважанне на тэму «Хто нас любіць?», «Дружная сям'я», «За што я люблю тату і маму?». Кожнае дзіця мае права на сям'ю, любоў і абарону. Пашырылі веды аб ахове і ўмацаванні свайго здароўя падчас правядзення гутаркі: «Наша харчаванне», «Карысныя гародніна і садавіна», «Я здароўе берагу – сам сабе я дапамагу». Вялікае значэнне па прававому выхаванню мае чытанне мастацкай літаратуры, асабліва для дзяцей малодшай групы. Разглядаючы сітуацыю ў казках «Заюшкина избушка», «Дзедава рукавічка», «Волк и козлята», «Зімоўе звяроў», «Коцік, Пеўнік і Лісіца» – пазнаёмілі з правам на жыллё і недатыкальнасць жылля.

Ва ўсіх групах былі праведзены заняткі па тэмах: «Што такое правы?», «Права жыць і выхоўвацца ў сям'і», «Партрэт маёй сям'і», «Пабудуем дружны дом». Дзецям былі прапанаваны праблемныя сітуацыі: «Што такое добра і што такое дрэнна», «Побач з табой сябар», «Што ты папрасіў у залатой рыбкі для ўсіх людзей», «Якім чынам паступіў бы, калі б ты знайшоў Кветачку-вясёлку?».

У кожнай групе дзіцячага саду аформлены тэматычныя куткі па прававому выхаванню: «Я і мае правы». На сайце ўстановы для бацькоў выстаўлена кансультацыя «Правы дзіцяці і захаванне іх у сям'і». Праведзена педагагічныая гадзіна для педагогаў  «Аб правах дзіцяці-дашкольніка».

Мінулыя мерапрыемствы, у рамках Тыдня прававых ведаў з 14 па 18 лістапада былі цікавымі, займальнымі, а самае галоўнае пазнавальнымі для падрастаючага пакалення. Важным вынікам мерапрыемства стала ўсведамленне дзецьмі думкі пра тое, што дзякуючы праву, чалавек атрымаў магчымасць не толькі што-небудзь рабіць, дзейнічаць, паступаць якім-небудзь чынам, але і патрабаваць выканання сваіх правоў.